Святы Айцец: прасіць Панну Марыю, каб вучыла нас жыць верай | Друк |
Святы Айцец
04.05.2013 14:04

Вучыцца жыць верай кожны дзень заахвоціў Святы Айцец Францішак. «Будзем прасіць Панну Марыю, каб вучыла нас жыць нашай верай у дзейнасці кожнага дня і даць больш прасторы для Бога», — так гучыць новы запіс Пантыфіка ў «Твітэры», які з’явіўся 4 мая.

Месяц май у Каталіцкім Касцёле асаблівым чынам прысвечаны ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by