Святы Айцец: сведчыць аб міласэрнасці і любові Бога | Друк |
Святы Айцец
06.05.2013 14:09

Імкнуцца да таго, каб жыццё вернікаў было сведчаннем Божай любові, заахвоціў Святы Айцец Францішак. «Будзем прасіць Пана дапамагчы нам сведчыць аб Яго міласэрнасці і любові ў кожнай рэальнасці нашага хрысціянскага жыцця», — так гучыць новы запіс у папскім профілі ў «Твітэры», які з’явіўся 6 мая.

А 5 мая падчас святой Імшы з удзелам членаў каталіцкіх брацтваў, якія прыбылі ў Рым з розных краін, Святы Айцец заклікаў: «Будзьце місіянерамі міласэрнасці Бога, які заўсёды прабачае, чакае і вельмі любіць».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by