Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: не задавальняцца пасрэднасцю ў хрысціянскім жыцці
Святы Айцец
07.05.2013 11:47

Не задавальняцца пасрэднасцю ў хрысціянскім жыцці заклікаў вернікаў Святы Айцец Францішак. «Не будзем задавальняцца пасрэдным хрысціянскім жыццём: будзем з рашучасцю ісці па шляху святасці», — напісаў Папа ў «Твітэры» 7 мая.

Яшчэ раней падчас Імшы ў Доме св. Марты Пантыфік заахвочваў Касцёл, каб у яго не ўваходзіла атмасфера «цеплыні», бо калі хрысціяне «цёплыя», пасрэдныя, гэта цягне Касцёл назад, паміж вернікамі пачынаюцца праблемы; яны не маюць гарызонтаў, адвагі ні для малітвы, ні для абвяшчэння Евангелля, не маюць адвагі таксама парваць з маленькімі слабасцямі, рэўнасцю, зайздрасцю, кар’ерызмам, эгаізмам.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.