Пантыфік сустрэнецца з генеральнымі настаяцельніцамі з розных краін | | Друк | |
Святы Айцец |
07.05.2013 12:59 |
8 мая перад агульнай аўдыенцыяй папа Францішак сустрэнецца з больш чым 800 законнымі сёстрамі — удзельніцамі форуму генеральных настаяцельніц, які праходзіць у Рыме 3–7 мая. У форуме прымаюць удзел настаяцельніцы з 75 краін. Галоўная тэма форуму — ажыццяўленне ўлады паводле Евангелля. Генеральныя настаяцельніцы разважаюць пра ролю свайго служэння ў супольнасцях. (AG) |