Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: сапраўднае багацце — у Езусе
Святы Айцец
08.05.2013 13:30

Пра тое, у чым знаходзіцца сапраўднае багацце, напісаў папа Францішак у «Твітэры» 8 мая. «Я прыйшоў, каб вы мелі жыццё, і мелі ў паўнаце, — кажа Езус. Вось дзе сапраўднае багацце, не ў матэрыяльных рэчах!» — так гучыць новы запіс Пантыфіка.

Пра сапраўдную паўнату жыцця Папа казаў і на сённяшняй агульнай аўдыенцыі, разважаючы пра Духа Святога. «Чалавек усіх часоў і месцаў жадае поўнага, прыгожага, справядлівага і добрага жыцця. Жыцця, якому не будзе пагражаць смерць, якое можа сталець і ўзрастаць аж да сваёй поўні. Чалавек — нібы вандроўнік, які, праходзячы праз пустыні жыцця, мае прагу вады жывой, свежай, струмяністай, здольнай знутры наталіць яго глыбокае жаданне святла, любові, прыгажосці і спакою. Мы ўсе адчуваем гэтае жаданне! А Езус дорыць нам гэтую жывую ваду: ёй з’яўляецца Дух, які паходзіць ад Айца і якога Езус улівае ў нашы сэрцы», — сказаў Святы Айцец.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.