Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: Дух Святы дапамагае бачыць у людзях братоў і сясцёр у Езусе
Святы Айцец
11.05.2013 15:36

11 мая папа Францішак звярнуўся да вернікаў з новым запісам у «Твітэры». «Дух Святы дапамагае нам паглядзець на іншых свежым позіркам, бачыць іх заўсёды як братоў і сясцёр у Езусе, паважаць і любіць», — так гучаць словы Пантыфіка.

Пра Духа Святога казаў Папа і падчас агульнай аўдыенцыі 8 мая. «Дух Святы вучыць нас глядзець вачыма Хрыста і пражываць жыццё так, як яго пражываў Хрыстус, разумець жыццё, як яго разумеў Хрыстус. Вось чаму жывая вада, якой з’яўляецца Дух, насычае нашае жыццё. Бо Ён кажа нам, што Бог нас любіць як сыноў, што мы можам любіць Бога як Яго сыны і што дзякуючы Яго ласцы можам жыць як сыны Божыя, як Езус», — адзначыў тады Святы Айцец.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.