Святы Айцец пра вернасць Хрысту ў штодзённым жыцці | Друк |
Святы Айцец
14.05.2013 13:48

Вернасць Хрысту ў паўсядзённасці — такую тэму закрануў Святы Айцец Францішак у сваім чарговым запісе ў «Твітэры» 13 мая. «Ці магу я быць верным Хрысту ў маім штодзённым жыцці? Ці здольны я паказваць сваю веру з пашанай, але таксама з адвагай?» — такія пытанні паставіў Пантыфік.

Падчас жа святой Імшы 14 мая Папа звярнуў увагу, што калі хтосьці сапраўды хоча ісці за Езусам, то павінен не хаваць сябе, як нейкі скарб, а дарыць іншым. Эгаізм, па словах Святога Айца, прыводзіць да ізаляцыі сумлення, вынікам чаго з’яўляецца здрада Езусу.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by