Святы Айцец: будзем паважаць і любіць чалавечае жыццё | Друк |
Святы Айцец
15.05.2013 13:29

Пра павагу і любоў да чалавечага жыцця напісаў папа Францішак у «Твітэры» 15 мая. «Гэта Бог дае жыццё. Давайце будзем паважаць і любіць чалавечае жыццё, асабліва ранімае жыццё ў мацярынскім улонні», — так гучаць словы Пантыфіка.

А 12 мая перад нядзельнай малітвай «Rеgina Cаeli» Святы Айцец звярнуўся з асаблівым прывітаннем да ўдзельнікаў «Маршу за жыццё», які ў гэты дзень прайшоў у Рыме.

(AG)

 
© 2003-2020 Catholic.by