Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа заклікаў удзельнікаў Сінода маліцца аб міры на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы
Святы Айцец
09.10.2015 15:46

Падчас адкрыцця чацвёртай агульнай кангрэгацыі Сінода Біскупаў 9 кастрычніка Папа Францішак звярнуўся з заклікам да малітвы аб міры на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. Святы Айцец выказаў салідарнасць з народамі краін, ахопленых канфліктамі, і заклікаў міжнародную супольнасць прыкласці намаганні для іх спынення.

«Мы балюча ўражаны і з вялікім хваляваннем сочым за тым, што адбываецца ў Сірыі, Іраку, Ерузалеме і на Заходнім беразе ракі Ярдан, дзе бачым эскалацыю насілля, якое ахоплівае грамадзянскае насельніцтва, нявінных і ў велізарных прапорцыях працягвае паглыбляць гуманітарны крызіс. Вайна нясе разбурэнні і памнажае пакуты народаў. Надзея і прагрэс прыходзяць толькі калі выбіраецца мір», — сказаў Папа.

Пантыфік прапанаваў сабраным у Ватыкане іерархам злучыцца ў гарачай і даверлівай малітве да Пана, каб яна стала выразам блізкасці да Патрыярхаў і біскупаў з Блізкага Усходу, іх святароў, вернікаў і ўсяго насельніцтва рэгіёна. Папа заклікаў міжнародную супольнасць выкарыстаць усе інструменты міжнароднага права і дыпламатыі для вырашэння трываючых канфліктаў. Напрыканцы свайго звароту Святы Айцец заклікаў біскупаў маліцца за пакутуючыя ад насілля народы афрыканскага кантынента.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.