Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сінод: «змешаныя сем’і» – прыклад рэальнага экуменізму
Святы Айцец
12.10.2015 11:59

Cтаршыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох лічыць, што так званыя «змешаныя сужэнствы», дзе муж і жонка з’яўляюцца хрысціянамі розных веравызнанняў, з’яўляюцца прыкладам экуменізму паўсядзённага жыцця – практычнага, жывога і дынамічнага. 

Удзельнік Сінода Біскупаў дадаў, што сям’я – гэта адзін з самых важных элементаў экуменічнага дыялогу.

Ватыканскі іерарх падкрэсліў, што ўсе хрысціянскія Цэрквы жывуць, абапіраючыся на сям’ю.

«Тым, што нас глыбока звязвае, з’яўляецца хрост. І на гэтай аснове пабудавана хрысціянскае сужэнства», - сказаў кардынал і звярнуў увагу на шматлікія «змешаныя сем’і», злучаныя Хрыстовай сувяззю і, такім чынам, утвараючыя «хатні Касцёл».

Кардынал Кох заклікаў казаць не толькі пра міжканфесійныя праблемы, але і пра магчымасці.

Іерарх падкрэсліў, што Сінод «захапляльным чынам» паказвае рэальную сітуацыю, праблемы, магчымасці і перспектывы сужэнства і сям’і ва ўсім свеце. Сям’я з’яўляецца справай не толькі Каталіцкага Касцёла, але і ўсяго чалавецтва, заклікаў не забывацца старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.