Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сінод Біскупаў: перыяд заручын – гэта катэхуменат
Святы Айцец
13.10.2015 15:46

На Сінодзе біскупаў на тэму сям'і часта гучыць пытанне, што датычыць перыяду падрыхтоўкі да сакрамэнту сужэнства.

 Гаворка ідзе аб тым, каб пазбегнуць, наколькі гэта магчыма, сумневаў, якія пазней маглі б узнікнуць як аргумент для сцвярджэння несапраўднасці сужэнства.

 Важнасць правільнай падрыхтоўкі тых, хто жадае ўзяць касцёльны шлюб, падкрэсліў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё кардынал Джузэпэ Версальдзі, прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. Ён адзначыў, што праца Касцёла з заручанымі з’яўляецца нечым фундаментальным, а прыняцце сакрамэнту павінна быць звязана з належнай свядомасцю і сур’ёзнасцю.

«Перыяд заручын павінен быць не толькі часам эмацыйнага досведу, які па праву перажываюць пары, што плануюць жыць у сужэнстве, але гэта свайго роду катэхуменат. На гэтым шляху Касцёл суправаджае іх не для таго, каб навязаць цяжар або зацямніць прыгожыя моманты іх закаханасці, але, каб дапамагчы ім зразумець, чаго яны на самой справе хочуць», – звярнуў увагу ватыканскі кардынал.

Іерарх перакананы, калі будучыя сужэнцы не маюць прагнення збаўчай сустрэчы з Хрыстом у Касцёле, чаму ж у такім выпадку яны павінны прымаць сакрамэнт?

«Лепш не накладаць на іх гэты цяжар, калі гэта для іх толькі абуза, а не дапамога. Ідэя складаецца ў тым, каб падрыхтавацца да сакрамэнту сапраўды з радасцю, не фармальна, як гэта адбываецца, калі толькі пасля, як усе, здаецца, зроблена, наступае абрад сужэнства, які мае вырашальнае значэнне, каб маладыя на самой справе маглі вытрываць у любові», – сказаў кардынал Версальдзі, які прымае ўдзел у працах Сіноду Біскупаў на тэму сям’і і сужэнства.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё (MV)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.