Апублікаваны дэвіз і лагатып апостальскай паездкі папы Францішка ў Азербайджан | Друк |
Святы Айцец
06.09.2016 17:46

«Усе мы — браты»: такі дэвіз будучай паездкі папы Францішка ў Азербайджан у межах апостальскага візіта з 30 верасня па 2 кастрычніка, які ўключае таксама Грузію.

Словы дэвіза былі натхнёныя Святым Пісаннем (Мц 23, 8) і вучэннем Каталіцкага Касцёла. Святы Айцец звяртае ўвагу, што ўсе людзі з’яўляюцца часткай адзінай сям’і і пакліканы да братэрства і сяброўства.

Лагатып паездкі адлюстроўвае сутнасць дэвіза: «вогненную зямлю» ўвасабляюць языкі полымя ў колерах азербайджанскага сцяга, — яны як быццам абдымаюць крыж жоўтага колеру (сімвал Святога Пасаду і старажытную хрысціянскую прысутнасць у Азербайджане). Форма языкоў полымя нагадвае сэрца, з цэнтра якога разыходзяцца прамяні, сімвалізуючы Год Міласэрнасці.

Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by