Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Радзіма Бэнэдыкта XVI рыхтуецца да 90-годдзя Папы на пенсіі
Святы Айцец
01.02.2017 09:02

Дом у Марктль на Іне, у якім нарадзіўся Бэнэдыкт XVI, у Велікодную нядзелю адкрые свае дзверы. 16 красавіка Папа на пенсіі адзначыць свой 90-ы Дзень нараджэння. Там плануецца юбілейная выстава пад назвай «Пакуль не ў поўным святле».

Як гаворыцца на інтэрнэт-старонцы, што інфармуе пра мерапрыемства, гэта словы Ёзэфа Ратцынгера пра факт нараджэння і хросту.

16 красавіка 1927 г. была Вялікая субота, калі будучы Пантыфік нарадзіўся як трэцяе дзіця ў сям’і Ёзэфа і Марыі Ратцынгер. Як ён сам успамінаў у сваёй аўтабіяграфіі «Маё жыццё», у той жа дзень яго ахрысцілі ў парафіяльным касцёле святога Освальда.

Наведвальнікі таксама ўбачаць паказ работ скульптара з Мюнхена Ёзэфа Хэнзэльмана, які вывучаў скульптуру ў Акадэміях вытанчаных мастацтваў у Мюнхене і Карара. Да 2000 г. ён меў сваю студыю ў Нью-Ёрку. З 2003 па 2012 гг. быў прафесарам ва ўніверсітэце Бангалора. Творца з’яўляецца аўтарам рэльефу ў мюнхенскай катэдры Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе Бэнэдыкт XVI вітае вернікаў у жэстце благаслаўлення.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.