Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа ў Сусветны дзень міру: аснова міру — ведаць, што ў Хрысце мы сыны Бога
Слова Папы
01.01.2013 15:58

Пра сутнасць найглыбейшага міру з Богам казаў папа Бэнэдыкт XVI падчас Імшы ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі 1 студзеня ў Ватыкане. Па словах Папы, нішто не можа адабраць у вернікаў гэты мір, нават цяжкасці і цярпенні.

Нагадваючы пра Сусветны дзень міру, які адзначаецца сёння і тэма якога — «Благаслаўлёныя міратворцы», Пантыфік падкрэсліў, што жаданне міру характэрнае для кожнага чалавека і злучаецца з жаданнем «поўнага, шчаслівага, добра рэалізаванага жыцця». Чалавек «створаны для міру, які ёсць дарам Бога». Аб міры, па словах Папы, трэба маліцца як аб Божым дары і адначасова будаваць яго з усіх сваіх сіл.

Пантыфік нагадаў пра ўнутраны супакой Марыі, які мы бачым у Евангеллі паводле Лукі падчас падзей, звязаных з нараджэннем Езуса. Менавіта гэта, адзначыў Папа, і ёсць той супакой, які «мы хочам захаваць сярод бурлівых і часам незразумелых падзей гісторыі, сэнс якіх мы нярэдка не спасцігаем».

Святы Айцец звярнуў увагу, што сузіранне аблічча Бога — найвышэйшае шчасце, бо яно дае радасць, бяспеку і мір. А сузіраць Божае аблічча — значыць «ведаць Яго непасрэдна так, наколькі магчыма ў гэтым жыцці, праз Езуса Хрыста, у якім Ён аб’явіўся».

Аснова міру, паводле Папы, — упэўненасць у тым, што ў Хрысце мы сузіраем ззянне аблічча Бога Айца, з’яўляемся сынамі ў Яго Сыне, і дзякуючы гэтаму мы на жыццёвым шляху ў такой жа бяспецы, як дзіця ў абдымках добрага і ўсемагутнага Айца.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме