Бэнэдыкт XVI павіншаваў праваслаўных вернікаў з Божым Нараджэннем | Друк |
Слова Папы
06.01.2013 16:26

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI павіншаваў праваслаўных вернікаў з надыходзячым Божым Нараджэннем, якое яны будуць святкаваць 7 студзеня, паводле юліянскага календара.

«Дарагія браты і сёстры! Заўтра Усходнія Цэрквы, якія жывуць па юліянскім календары, будуць адзначаць Божае Нараджэнне. У радасці супольнай веры скіроўваю да іх самыя сардэчныя пажаданні міру, разам з асаблівай памяццю ў малітве», — адзначыў Папа напрыканцы нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» 6 студзеня на плошчы Св. Пятра ў Апостальскай Сталіцы.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by