Папа Францішак заклікаў маліцца за ахвяраў паводкі на Сардзініі | Друк |
Слова Папы
20.11.2013 16:17
Святы Айцец з вялікім хваляваннем успрыняў навіну аб моцнай паводцы, якая абрынулася на італьянскі востаў Сардзінія. У яе выніку загінула 17 чалавек, яшчэ некалькі лічацца зніклымі без вестак.
 
Папа Францішак выказвае «словы суцяшэння і падтрымкі» — гаворыцца ў тэлеграме, падпісанай Дзяржсакратаром Яго Святасці, арцыбіскупам П'етра Паралінам. Пантыфік абяцае сваю малітву за тых, хто загінуў, і ўсіх, хто пацярпеў ад стыхійнага бедства.
 
«Глыбока крануты страшнай трагедыяй, якая абрынулася на Сардзінію, я прашу ўсіх маліцца за ахвяраў, асабліва за дзяцей», — заклікаў Пантыфік у сваім твіт-паведамленні 19 лістапада.
 
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё 
 

 
© 2003-2024 Catholic.by