Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец даў інтэрв’ю газеце італьянскіх бяздомных
Слова Папы
01.03.2017 08:20

Беднякі, бяздомныя, мігранты і міласціна былі галоўнымі тэмамі вялікага інтэрв’ю, якое Святы Айцец даў італьянскай вулічнай газеце Scarp de' tenis («Абутак для тэніса»). Пантыфік адзначыў, што важна вучыцца адчуваць сябе ў «ботах іншага чалавека», што нялёгка, таму што «часта мы рабы эгаізму», «аддаем перавагу словам», а не канкрэтным учынкам. 

Рым
Пантыфік заклікаў быць больш адкрытымі на бедных і дадаў, што ў трушчобах больш салідарнасці, чым у цэнтральных гарадскіх кварталах.

Сустракаючы бяздомных Папа заўсёды вітаецца і цікавіцца іх справамі, бо тады, паводле яго слоў, «яны адразу разумеюць, што я сапраўды да іх не абыякавы».

Святы Айцец распавёў, што падчас служэння ў Буэнас-Айрэсе ў яго нават на хвіліну не нараджалася думкі прагнаць пару бяздомных, якія жылі на прыступках біскупскай рэзідэнцыі, хоць некаторыя часта казалі, што тыя «забруджваюць курыю». Папа Францішак перакананы, што сапраўдны «бруд» можа быць унутры чалавека, а бяздомныя маюць годнасць.

Папа задаволены тым, што многія парафіі адгукнуліся на яго нядаўні заклік прыняць бяздомных на час моцных маразоў. Пантыфік адзначыў важнасць міласціны, а тым, хто не жадае даваць грошы жабракам, бо яны потым купляюць віно, Францішак параіў падумаць, што «напэўна, кубак віна з’яўляецца адзінай радасцю, якая ў іх засталася ў жыцці».

Гаворачы на тэму мігрантаў Папа адзначыў, што землі іх родных краін эксплуатуюцца багатымі дзяржавамі, не атрымліваючы належных інвестыцый. Францішак адзначыў важнасць інтэграцыі бежанцаў і паставіў у прыклад міграцыйную палітыку Швецыі.

Газета Scarp de' tenis распаўсюджваецца бяздомнымі і выдаецца пры падтрымцы каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Caritas з мэтай падтрымкі гэтых людзей і змены адносін грамадства да іх.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 21.11.2017
  • 20.11.2017
  • 19.11.2017
  • 18.11.2017
  • 17.11.2017