Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак выказаў спачуванні жыхарам Калумбіі, Конга, Венесуэлы і Парагваю
Слова Папы
03.04.2017 16:31

«Я глыбока засмучаны трагедыяй, якая здарылася ў Калумбіі, дзе моцны селевы паток, выкліканы праліўнымі дажджамі, абрынуўся на горад Макоа, у выніку чаго шмат людзей загінула і было паранена», — адзначыў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» 2 красавіка ў ходзе візіту ў Карпі і Мірандалу.

«Я малюся за ахвяраў і запэўніваю ў маёй і вашай блізкасці да тых, хто аплаквае страту сваіх родных, а таксама дзякую ўсім, хто працуе дзеля аказання дапамогі», — дадаў Святы Айцец.

Пантыфік нагадаў таксама, што «не перастаюць прыходзіць звесткі пра кровапралітныя ўзброеныя сутычкі ў рэгіёне Касаі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга; сутычкі, у выніку якіх людзі становяцца ахвярамі і вымушаны пакідаць свае дамы, што закранаюць таксама персанал і маёмасць Касцёла: святыні, шпіталі, школы…»

«Запэўніваю ў сваёй блізкасці да гэтага народа і заклікаю ўсіх маліцца за мір, каб сэрцы тых, хто вінаваты ў гэтых шматлікіх злачынствах, не заставаліся ў няволі нянавісці і насілля, таму што нянавісць і насілле заўсёды разбуральныя», — заклікаў Папа.

Пантыфік таксама паведаміў, што сочыць за падзеямі ў Венесуэле і Парагваі. «Малюся за гэтыя вельмі дарагія для мяне народы і запрашаю ўсіх нястомна і настойліва, пазбягаючы ўсялякага насілля, шукаць палітычных рашэнняў», — заклікаў Святы Айцец.

(MG), (VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 16.10.2017
  • 15.10.2017
  • 14.10.2017
  • 13.10.2017
  • 12.10.2017