Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак заклікаў вайсковых капеланаў быць сведкамі праўды
Слова Папы
16.05.2017 11:51

З 19 па 21 мая ў французскім марыйным санктуарыі ў Люрдзе будзе праходзіць 59-я Міжнародная пілігрымка каталіцкіх вайсковых капеланаў. 12 тысяч удзельнікаў з 40 краін свету правядуць некалькі дзён на малітве, разважаючы на тэму «Адары нас супакоем».

З гэтай нагоды папа Францішак скіраваў спецыяльнае пасланне за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. У ім Пантыфік падзякаваў усім тым, хто працуе дзеля «аднаўлення або падтрымкі міру ва ўсім свеце».

«У гэтыя цяжкія часы, — напісана ў пасланні, — важна памятаць, што мір з’яўляецца дарам, аб якім людзі ніколі не павінны спыняцца маліць Айца», таму што «Бог заўсёды адказвае на гэтую малітву сваіх дзяцей» і «адказвае канкрэтна, знаходзячы творцаў міру, братэрства і салідарнасці».

Пантыфік заклікаў вайсковых капеланаў наследаваць Хрыста, каб такім чынам перамагаць «зло і нянавісць», быць «сапраўднымі сведкамі праўды». Святы Айцец выказаў сваю блізкасць і падтрымку ўсім, хто служыць у арміі, «асабліва ў небяспечных умовах», і даверыў іх абароне Маці Божай з Люрда.

Ініцыятыва Міжнародных пілігрымак каталіцкіх вайсковых капеланаў нарадзілася ў 1958 г., калі адзначалася 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Люрдзе. З ёй выступілі французскія і нямецкія вайсковыя душпастыры, з думкай аб неабходнасці прымірэння і паяднання пасля Другой сусветнай вайны.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 18.08.2017
  • 17.08.2017
  • 16.08.2017
  • 15.08.2017
  • 14.08.2017