Пантыфік выказаў спачуванні пацярпелым у выніку тэракту ў Манчэстэры | Друк |
Слова Папы
24.05.2017 09:38

Папа Францішак быў глыбока засмучаны, даведаўшыся аб трагічнай гібелі людзей у выніку варварскага нападу ў Манчэстэры. У спецыяльнай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, ён выказаў сваю шчырую салідарнасць з усімі, хто пацярпеў ад гэтага жудаснага акту насілля, запэўніў у сваёй малітве за загінулых і параненых, асабліва дзяцей і маладых людзей.

Папа высока ацаніў намаганні ратавальных службаў і тых, хто займаецца гарантаваннем бяспекі.

22 мая 2017 г. увечары ў фае спартыўна-канцэртнага комплексу «Манчэстэр Арэна» адбыўся выбух. У выніку загінулі 22 чалавекі, больш за 50 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Ахвярамі сталі ў тым ліку дзеці.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 
© 2003-2024 Catholic.by