Кардынал Канісарэс лічыць, што ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана належыць святкаваць у чацвер | Друк |
Рымская курыя
01.07.2011 13:27

Прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Антоніо Канісарэс лічыць, што ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана належыць святкаваць выкючна ў чацвер для таго, каб падкрэсліць яго сувязь з Вялікім чацвяргом і паказаць, што Хрыстус знаходзіцца ў самым цэнтры ўсяго існуючага.

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана ў некаторых краінах адзначалі ў мінулую нядзелю 26 чэрвеня, само ж свята прыпадае на 23 чэрвеня.

«Я лічу, што вяртанне ўрачыстасці „Corpus Christi“ на яе асабістае месца святкавання, адрознае ад нядзелі, было б радасным і дастаткова абнадзейваючым знакам, які ў сярэдзіне тыдня нагадваў людзям пра тое, што Хрыстус з’яўляецца цэнтрам усяго», — адзначыў іерарх у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё.

 
© 2003-2024 Catholic.by