Ватыканскі іерарх пра небяспеку цэлебрацыі літургіі шматлікімі святарамі | Друк |
Рымская курыя
11.07.2012 14:53

Кардынал Рэйманд Лео Бёрк, Прэфект Вярхоўнага Трыбуналу Апостальскай сігнатуры, лічыць, што канцэлебрацыя Эўхарыстыі групай святароў можа прывесці да змяншэння ўнікальнасці іх ролі ў літургіі.

«Калі такое паўтараецца занадта часта, у святара можа развіцца адчуванне, што ён адзін з удзельнікаў Эўхарыстыі, хоць на самой справе ён святар, які складае ахвяру святой Імшы», — патлумачыў кардынал 9 ліпеня на канферэнцыі ў ірландскім горадзе Корк.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, кіраўнік вышэйшай судовай інстанцыі Ватыкана лічыць, што канцэлебрацыя характэрна для ўрачыстай літургіі з удзелам біскупа або яго прадстаўніка. Калі гэта адбываецца ў супольнасці саміх святароў — гэта супярэчыць лацінскай літургічнай традыцыі.

 
© 2003-2024 Catholic.by