Кардынал Бэртонэ: прычына сённяшняга крызісу — нігілістычная і індывідуалістычная антрапалогія | Друк |
Рымская курыя
05.11.2012 11:27

Без веры нашы дзеці ніколі не будуць багатымі. І наадварот — маючы веру, яны ніколі не будуць беднымі, — гэтыя словы італьянскага банкіра Джузэпэ Тавіні, якога Ян Павел ІІ далучыў 14 гадоў таму да ліку благаслаўлёных, нагадаў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ ў Кунэо (паўночная Італія). Іерарх быў запрошаны туды таварыствам «Insieme», якое падтрымлівае прысутнасць католікаў у грамадскім жыцці.

Як адзначыў кардынал Бэртонэ, гэтыя словы Джузэпэ Тавіні вельмі добра адлюстроўваюць сітуацыю, у якой сёння знаходзіцца Еўропа. Іерарх дадаў, што ў аснове сучаснага крызісу ляжаць не толькі памылкі ў банкаўскай і эканамічнай сферы, але найперш этычныя праблемы. Галоўнай прычынай крызісу кардынал назваў нігілістычную і індывідуалістычную антрапалогію, якая мае свае «святыя каноны».

Таму, як падкрэсліў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы, для ратавання Еўропы і яе эканомікі неабходна вярнуцца да этыкі, заснаванай на натуральным законе.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by