Новыя моладзевыя культуры будуць разгледжаны на пасяджэнні Папскай рады |
| Друк | |
Рымская курыя
|
01.02.2013 11:31 |
Новыя моладзевыя культуры будуць тэмай пасяджэння Папскай рады па культуры, якое пройдзе з 6 па 9 лютага. Пасяджэнне пачнецца канцэртам рок-музыкі.
Старшыня Папскай рады кардынал Джанфранка Равазі адзначыў, што праблемы моладзі вельмі важныя як для грамадства, так і для Касцёла. Таму неабходна выслухоўванне прадстаўнікоў маладога пакалення, для якога, па словах іерарха, сапраўднай радзімай стала лічбавая культура.
Кардынал падкрэсліў, што віртуальны свет замяніў моладзі непасрэдныя кантакты, таму ёй цяжка ўвайсці ў складаны грамадскі, палітычны і рэлігійны свет, створаны ранейшымі пакаленнямі. Адсюль паўстае шмат пытанняў для бацькоў, выхавацеляў і душпастыраў. Іерарх заўважыў, што часта моладзь называюць індывідуалістамі, якія пераймаюць масавую моду, а этыка маладых людзей здаецца празмерна эмацыянальнай.
Старшыня Папскай рады дадаў, што моладзь дамінуе найперш у краінах, якія развіваюцца. З 5 мільярдаў агульнай колькасці іх жыхароў больш за палову — гэта людзі, малодшыя за 25 гадоў.
(AG)
|