Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Арцыбіскуп Паоло Пеццы заклікае да малітвы за пацярпелых падчас выбуху ў Санкт-Пецярбургу
04.04.2017 09:55

«Разам з усімі католікамі і веруючымі іншых канфесій і рэлігій я звяртаюся да Бога з гарачай малітвай аб вызваленні Расіі і ўсяго свету ад праклёну тэрарызму», — адзначыў арцыбіскуп архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве Паоло Пеццы ў сувязі з выбухам у метро ў Санкт-Пецярбургу, які адбыўся 3 красавіка.

 
Фларэнційскі сабор змагаецца з вандаламі з дапамогай «лічбавага графіці»
31.03.2017 11:42

Катэдральны сабор Фларэнцыі Санта Марыя дэль Фьёрэ ўсталяваў спецыяльныя панэлі для таго, каб турысты маглі пакідаць на іх свае надпісы. Дадзеная мера ўведзена для таго, каб мірна змагацца з вандаламі.

 
Самая вялікая святыня Афона можа быць страчана пры першым землятрусе
31.03.2017 09:42

Самая высокая святыня манаскай рэспублікі — сабор Архістратыгаў манастыра Дахіар — прыйшоў у запусценне і не вытрымае першага землятрусу. На паўвостраве яны здараюцца даволі часта.

 
У Паўночнай Карэі хрысціяне жывуць ... у катакомбах
30.03.2017 11:36

У Паўночнай Карэі па-ранейшаму ёсць хрысціяне, але іх сітуацыя вельмі складаная — жыць даводзіцца ў катакомбах. Пра гэта паведаміў выданню Le Monde французскі місіянер кс. Філіп Блот, які штодзень дапамагае жыхарам гэтай камуністычнай краіны, якія маюць намер уцячы ў Кітай.

 
Кардынал Ныч заклікае перадаваць наступным пакаленням памяць пра св. Яна Паўла ІІ
30.03.2017 10:06

Да захавання і ўмацавання памяці пра Пантыфікат і асобу св. Яна Паўла ІІ, а таксама да перадачы гэтай памяці наступным пакаленням заклікаў кардынал Казімір Ныч, звяртаючыся да папскіх арганізацый, якія 29–30 сакавіка ўдзельнічаюць у V Форуме ініцыятыў, прысвечаных Яну Паўлу ІІ.

 
Створаны партал з віртуальнай рэканструкцыяй Крыжовага шляху Збаўцы
30.03.2017 05:52

Партал JerusCandle.com запусціў два віртуальных туры для тых, хто жадае, але пакуль не можа фізічна наведаць Святую Зямлю. Сайт прапануе прайсці крыжовым шляхам Хрыста і наведаць святыню Гробу Пана.

 
Сяргей Бязрукаў пра новую ролю: «Крыжык на шыі галоўнага героя насамрэч мой»
29.03.2017 10:18

У новым фільме «Пасля цябе» галоўнага героя Аляксея Цемнікава — знакамітага артыста балета, кар’ера якога перарвалася ў 1990-я з-за траўмы пляча, — іграе Сяргей Бязрукаў.

 
Экуменічную абшчыну Тэзэ ўпершыню наведае Канстанцінопальскі Патрыярх Барталамей
29.03.2017 09:38

25 красавіка пілігрымкай у французскую вёску Тэзэ завершыцца візіт Патрырха Барталамея ў Швейцарыю з нагоды 50-годдзя праваслаўнага цэнтра ў Шамбезі.

 
У гарадской думе Масквы абмяркоўваюць рэлігійнае меню для дзяцей
29.03.2017 08:55

У маскоўскіх школах можа з’явіцца рэлігійнае спецхарчаванне: ідэю раздачы вучням посных, кашэрных і халяльных бясплатных абедаў абмяркоўваюць у гардуме расійскай сталіцы.

 
Барселона: моладзь у цэнтры ўвагі Касцёла ў Еўропе
28.03.2017 16:36

«Суправаджаць моладзь, каб у свабодзе адказаць на заклік Хрыста», — тэма міжнароднага сімпозіума, які па ініцыятыве Рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы (ССЕЕ) распачаўся 28 сакавіка ў Барселоне.

 
У РПЦ выступаюць за поўную забарону сурагатнага мацярынства
28.03.2017 12:10

Руская Праваслаўная Царква падтрымлівае забарону сурагатнага мацярынства, бо падобная практыка прыніжае годнасць жанчыны і падрывае асновы сямейных каштоўнасцяў. Пра гэта паведаміў ТАСС намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзэ.

 
Як гучыць Адэль, калі яе твор іграць на касцёльным аргане? (+відэа)
28.03.2017 09:06

Гэты арганіст, безумоўна, мае пачуццё гумару. У парафіі, дзе нясе служэнне, ён любіць іграць творы, якія не належаць да канонаў касцёльных песень.

 
Старшыня Еўрапарламента: без каштоўнасцей Еўропы не існуе
27.03.2017 08:54

З’яднаная Еўропа жыццёва неабходная для абароны свабоды, дэмакратыі і міру, адзначыў Старшыня Еўрапарламента Антоніа Таяні ў інтэрв'ю Ватыканскаму радыё, якое даў 24 сакавіка  за некалькі гадзін да запланаванай у Ватыкане сустрэчы Святога Айца з лідарамі еўрапейскіх дзяржаў. Яны прыбылі ў італьянскую сталіцу з нагоды святкавання 25 сакавіка 60-годдзя падпісання Рымскіх пагадненняў.

 
«Спробы ўраду знішчыць хрысціянства толькі ўзмацняюць яго»: гісторыя Ёнмі Парк — бежанкі з Паўночнай Карэі
24.03.2017 15:15

Ёнмі Парк нарадзілася і правяла дзяцінства ў Паўночнай Карэі. Сваю краіну яна лічыла «лепшай у свеце». Але ўсё змянілася пасля таго, як яе маці падзялілася лістом сястры свайго калегі.

 
Яны праслаўляць Бога ў Афрыцы песняй па-руску (+відэа)
23.03.2017 09:23

У пачатку сакавіка Славянская Біблейскай Місіянерская Школа ў ЗША прэзентавала першы музычны кліп на песню «Ойча наш» — гімн Усемагутнаму, прызнанне ў любові Богу і гатоўнасці ісці за Яго воляй паўсюль і заўсёды.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 8 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.