Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


У Дзень годнасці і свабоды Украіны ў Кіеве пройдзе малітоўнае чуванне
14.11.2014 14:59
З 21 на 22 лістапада ў Патрыяршым саборы Уваскрасення Хрыста Грэка-Каталіцкай Царквы ў Кіеве адбудзецца малітоўнае чуванне.
 
Біблію ўпершыню пераклалі на фарсі
14.11.2014 12:32

Упершыню Біблія перакладзеная на фарсі — сучасную персідскую мову, афіцыйную мову Ірана і Афганістана. Пра гэта паведамляе газета Ватыкана «L'Osservatore Romano».

 
«Рэлігія — не лішні прадмет»: біскупы Перу адстойваюць урокі рэлігіі ў школе
13.11.2014 17:29
135 тысяч подпісаў сабрала петыцыя Касцёла Перу ў справе падтрымкі ўрокаў рэлігіі ў школах. Мясцовы ўрад плануе ў наступным годзе ўвесці змены ў сістэму адукацыі пачатковых і сярэдніх школ. Рэформа прадугледжвае ўвядзенне васьмі новых тэхнічных і дакладных прадметаў, але з праграмы павінны знікнуць заняткі па катэхэзе.
 
Рукапісы і папскія булы святога Францішка з Асізі будуць прадстаўлены ў Нью-Ёрку
10.11.2014 16:00

C 17 па 29 лістапада ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку будзе праходзіць выстава пад назвай «Брат Францішак: накіды, словы, вобразы» (Friar Francis: Traces, Words and Images), прысвечаная рукапісам і папскім булам cвятога Францішка Асізскага, паведамляе Vatican Insider.

 

 
Старшыня епіскапату Венесуэлы: урад навязвае сацыялістычную ідэалогію
10.11.2014 12:27

Дыялог паміж венесуэльскім урадам і апазіцыяй не мае сэнсу, калі ён не вядзе да якіх-небудзь зменаў. Трэба іх пачынаць ад павагі да чалавечай асобы, асабліва ад павагі права на свабоднае развіццё, якое ўключае задавальненне патрэбаў харчавання, аховы здароўя, вырашэння жыллёвага пытання і заробкаў асобы. Гэта меркаванне старшыні епіскапату Венесуэлы перадаецца польскім інфармацыйным каталіцкім агенцтвам.

 
Бацька 12 сыноў марыць пра дачку
07.11.2014 12:12

Сямейная пара з Заходняга Мічыгана не страчвае надзеі, што ў іх калі-небудзь будзе дачка.

 
Ва Украіне аб’яўлены год Мітрапаліта Андрэя Шэпціцкага
05.11.2014 14:26

Год Мітрапаліта Андрэя Шэпціцкага аб’явіў арцыбіскуп на пенсіі Грэка-Каталіцкай Царквы Украіны Любамір Гузар, паведамляе risu.org.ua.

 
Малітоўная мабілізацыя аб супакоі і нацыянальным прымірэнні аб’яўлена ў Буркіна Фасо
05.11.2014 11:37
Аб вяртанні супакою і бяспекі, а таксама аб нацыянальным прымірэнні распачалася малітва жыхароў Буркіна Фасо — заходнеафрыканскай краіны. Навэнна, якой пачалі маліцца 2 лістапада, праводзіцца ў касцёлах пасля кожнай святой Імшы. Гэту малітоўную мабілізацыю аб’явіў кардынал Філіп Уэдраога пасля таго, як у Буркіна Фасо аб’явілі надзвычайнае становішча і быў распушчаны ўрад.
 
Духавенства ў сацыяльных сетках: плюс ці мінус?
04.11.2014 11:12
Італьянскае каталіцкае выдавецтва святога Паўла апублікавала кнігу а. Паоло Падрыні «Сацыяльныя сеткі і манаская падрыхтоўка. Практычнае кіраўніцтва». Напярэдадні прэзентацыі кнігі ў Папскім Латэранскім універсітэце яе аўтар — спецыяліст у галіне лічбавай культуры — распавёў карэспандэнту Ватыканскага радыё пра ролю інтэрнэту ў станаўленні хрысціян
 
Сікстынскую капэлу можна сузіраць у новым асвятленні
03.11.2014 14:24

На 450-годдзе смерці Мікеланджэла і ў дваццацігоддзе завяршэння рэстаўрацыі роспісаў Сікстынскай капэлы ў Рыме адбылася міжнародная канферэнцыя на тэму «Сікстынская капэла праз дваццаць гадоў. Новы подых і новае святло». З гэтай нагоды 30 кастрычніка прайшла прэзентацыя наватарскіх сістэм асвятлення, паветраабмену і кандыцыянавання ў гэтай гістарычнай капліцы.

 
Мітрапаліт Паоло Пеццы: сучасны крызіс сям’і — «духоўны Чарнобыль»
31.10.2014 17:37

Сустрэча з прадстаўніком Рыма-Каталіцкага Касцёла прайшла ў Маскве 30 кастрычніка і была прысвечана вынікам праведзенай з 5 па 19 кастрычніка ў Ватыкане Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў, у якой Мітрапаліт Паоло Пеццы прымаў удзел, паведамляецца на ria.ru.

 
Каталіцкая асацыяцыя Signis атрымала кананічны статус
30.10.2014 13:27

Міжнародная каталіцкая асацыяцыя для камунікацыі Signis атрымала кананічны статус. Адпаведныя дэкрэты Папскай рады па справах свецкіх былі ўручаны яе кіраўнікам падчас ўрачыстай цырымоніі ў Ватыкане 28 кастрычніка.

 
Католікі Філіпін шукаюць новых святых праз фэйсбук
29.10.2014 15:05
Католікі Філіпін пачалі кампанію ў інтэрнэце, дзякуючы якой яны жадаюць павялічыць колькасць мясцовых святых.
 
Усходнія каталіцкія біскупы правялі пасяджэнне ў Львове
28.10.2014 14:54

Усходнія каталіцкія іерархі Еўропы нагадалі пра права на душпастырскую апеку над сваімі вернікамі ва ўсім свеце і абвяшчэнне Евангелля тым, хто яго не ведае. Пра гэта гаворыцца ў пасланні лідараў Усходніх Касцёлаў, апублікаваным па выніках іх штогадовага пасяджэння, якое адбылося ў Львове 24-26 кастрычніка па ініцыятыве Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы.

 
У Францыі прапануюць увесці плату за ўваход у святыні
27.10.2014 15:46

У Францыі пачалася дыскусія наконт уводу платы за ўваход у святыні, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў французскіх і замежных турыстаў. Гэта пытанне было паднята на апошнім сходзе з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры і камунікацыі рэспублікі і Цэнтра нацыянальных помнікаў.

 
<< Першая < Папярэдняя 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 Наступная > Апошняя >>

Старонка 81 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.