Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Раду грамадзянскага адзінства Паўднёвай Карэі ўзначаліў святар
01.12.2016 09:04

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе звярнулася па дапамогу святара для дасягнення грамадзянскага адзінства на фоне карупцыйнага скандалу і пагрозы імпічменту, які разгарэўся вакол яе.

 
Францішкане прадставяць у Маскве самую папулярную кнігу Сярэднявечча
01.12.2016 08:28

Выдавецтва айцоў францішканаў прэзентуе на кніжным кірмашы «Non/fiction» адну з самых папулярных кніг сярэднявечнай Еўропы — «Залатую легенду» а. Якуба Варагінскага.

 
Францішак — самае папулярнае імя ў Італіі
30.11.2016 09:04

Імя Франчэска — па-беларуску Францішак (Францішка) — у 2015 годзе было самым папулярным сярод імён у Італіі. Пра гэта паведамляе італьянскае інфармагенцтва ansa.

 
Гэта святочная рэклама робіць фурор у сеціве (+відэа)
30.11.2016 08:44

Чым бліжэй да Божага Нараджэння, тым больш святочных рэклам з’яўляецца ў сеціве. Але толькі некаторыя з іх здольныя дакрануцца да сэрца. Вось адна з іх.

 
Грэчаская мова ўвойдзе ў праграму расійскіх школ
29.11.2016 18:20

Грэчаская мова як другая замежная ўвайшла ў праграму расійскіх школ. Пра гэта паведамляе афіцыйны партал маскоўскага Сраценскага манастыра на аснове падпісанай РФ і Грэцыяй дамовы пра двухбаковае ўзаемадзейнічанне ў адукацыйнай сферы.

 
Forbes назваў самыя касавыя фільмы пра Божае Нараджэнне
29.11.2016 17:18

Часопіс Forbes апублікаваў спіс 25 самых папулярных фільмаў, прысвечаных Божаму Нараджэнню. У рэйтынг трапілі кінастужкі, якія сталі найбольш касавымі ў кінапракаце.

 
Рыга рыхтуецца да Еўрапейскай сустрэчы моладзі (+відэа)
29.11.2016 12:14

З 28 снежня 2016 года па 1 студзеня 2017 года ў Рызе (Латвія) і яе ваколіцах будзе праходзіць Еўрапейская сустрэча моладзі, арганізаваная экуменічнай супольнасцю з Тэзэ. Упершыню сустрэча пройдзе ў балтыйскай дзяржаве, сталіца якой мае даўнія лютэранскія традыцыі, а на сёння тут жыве шмат праваслаўных вернікаў.

 
У Нарвегіі знайшлі зніклы тысячу гадоў таму алтар караля Олафа Харальдсана
28.11.2016 11:07

Археолагі з Нарвежскага інстытута культурнай спадчыны выявілі каменны фундамент драўлянай царквы, у якой, верагодна, былі змешчаны рэліквіі караля Олафа Харальдсана.

 
Правобразам Люсі з Нарніі была свецкая дамініканка з Італіі (+фота)
28.11.2016 09:41

Прыемная навіна для ўсіх шанавальнікаў творчасці Клайва С. Льюіса: як выявілася, Люцыя з Нарніі сапраўды існавала, да таго ж яна афіцыйна абвешчана благаслаўлёнай Каталіцкага Касцёла.

 
У пракат выйдзе фільм пра місіі езуітаў у Японіі (+трэйлер)
28.11.2016 09:09

Рэжысёр Марцін Скарсэзэ зняў фільм пра езуітаў, якія вырушылі на місіі ў Японію. Фільм «Цішыня» (англ. Silence) — так называецца стужка, прэм’ера якой адбудзецца напрыканцы гэтага года.

 
Ва Украіне Дзеда Мароза заменіць святы Мікалай
25.11.2016 11:45

Дэкамунізацыя навагодніх святаў у Кіеве на афіцыйным узроўні працягваецца. Дзедаў Марозаў каля ёлак у цэнтры горада ўжо не ўбачыш — іх заменяць святым Мікалаем.

 
Католікі Шатландыі атрымаюць навігатар для споведзі
25.11.2016 08:58

Католікі адной з дыяцэзій у Шатландыі з пачатку наступнага года атрымаюць магчымасць шукаць бліжэйшае месца, дзе можна прыняць удзел у святой Імшы і прыступіць да сакрамэнту пакаяння, з дапамогай праграмы для смартфонаў і планшэтаў.

 
Іракскія католікі зноў збіраюцца на набажэнствы ў вызваленых ад ісламістаў гарадах
24.11.2016 11:59

Іракскія ўрадавыя войскі пры падтрымцы войскаў НАТА і курдскіх узброеных фармаванняў пачалі ў мінулым месяцы наступленне на пазіцыі ісламістаў і наблізіліся да горада Масул — аднаго з самых вялікіх у краіне. Католікі вяртаюцца ў вызваленыя раёны і паўсюль бачаць прыкметы рэлігійнага пераследу — разрабаваныя спаленыя касцёлы, разбураныя алтары.

 
Небывалы падарунак веруючым Украіны: Ватыкан пакінуў адну Браму Міласэрнасці адчыненай
24.11.2016 11:44

20 лістапада, у апошні дзень Юбілейнага Года Міласэрнасці, прайшло закрыццё апошніх Святых Дзвярэй — у базыліцы св. Пятра ў Рыме. Аднак Ватыкан прыняў беспрэцэдэнтнае рашэнне пакінуць адну Браму Міласэрнасці адчыненай — яна знаходзіцца ў адным з касцёлаў ва Украіне.

 
У Польшчы святар арганізаваў гарачую лінію па духоўнай дапамозе
24.11.2016 09:27

Святар арганізаваў гарачую лінію для жыхароў Баляславава на поўдні Польшчы, каб заўсёды быць гатовым прыйсці на дапамогу.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 20 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.