У Іраку адбываецца пост у інтэнцыі міру і паяднання | Друк |
26.01.2010 17:19

25 студзеня 2010 г. у Іраку распачаўся трохдзённы пост у інтэнцыі міру і паяднання ў гэтай краіне. У межах посту прадугледжана малітва за вызнаўцаў розных рэлігій.

Пост, вядомы ў Іраку пад назвай «просьбы ніневіцянаў», карыстаецца папулярнасцю сярод жыхароў краіны. У асірыйскай літургіі гэты перыяд распачынаецца за тры тыдні перад пачаткам Вялікага посту і звязваецца з  пакаяннем жыхароў Ніневіі (тэрыторыя сучаснага Ірака), устаноўленага на аснове вучэння прарока Ёны. У перыяд з поўначы да поўдня вернікі абавязваюцца ўстрымацца ад ежы і піцця, а ў іншы час дня ім забараняецца ўжываць ежу жывёльнага паходжання.

Другой інтэнцыяй, у якой праходзіць сёлетні пост у Іраку, з’яўляецца запланаванае на восень гг. пасяджэнне Спецыяльнага Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу. Гэтай падзеі ў краіне надаецца вялікае значэнне, таму што многія супольнасці ў краі перажываюць цяжкасці па прычыне складанай палітычнай, эканамічнай і грамадскай сітуацыі, а таксама праяваў фундаменталізму і рэлігійнага фанатызму.

 
© 2003-2024 Catholic.by