Палякі ствараюць самую вялікую статую Хрыста ў свеце | Друк |
19.10.2010 13:05

У польскім горадзе Свэбодзін, непадалёку ад мяжы з Германіяй, узводзіцца самая высокая ў свеце статуя Езуса Хрыста. Яна будзе знаходзіцца на пагорку вышынёй 16 метраў, а вышыня самой статуі складзе 33 метры.

Адкрыццё статуі, якая стане самай высокай у свеце выявай Хрыста, запланавана на лістапад гэтага года. На дадзены момант самым высокім падобным манументам лічыцца статуя Крыста дэ ла Канкордыя ў Балівіі.

Фотаздымак паводле www.fakt.pl

 
© 2003-2024 Catholic.by