Маскоўскім школам забаранілі святкаваць Хэлоўін | Друк |
29.10.2010 13:00
Маскоўскім школам забаронена святкаваць Хэлоўін — пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дэпартамента адукацыі Масквы Аляксандр Гаўрылаў. Яшчэ ў лютым гг. выйшаў афіцыйны ліст, у якім адзначаецца, што кіраўнікам адукацыйных устаноў не павінны дапусціць правядзення Хэлоўіна ў ніякай форме.

Дакумент падпісаны першым намеснікам кіраўніка дэпартамента Ларысай Курняшовай. Замест Хэлоўіна дырэктарам школ рэкамендуецца ствараць новыя формы сумесных школьных святаў для дзяцей, педагогаў і бацькоў «у адпаведнасці з базавымі каштоўнасцямі рускай культуры».

 
© 2003-2024 Catholic.by