Прэзідэнт Польшчы прыме ўдзел у працэсіі падзякі з нагоды беатыфікацыі Яна Паўла ІІ | Друк |
06.05.2011 17:11

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі прыме ўдзел у працэсіі,  якая стане актам падзякі за беатыфікацыю Яна Паўла ІІ і кананізацыю Станіслава Казімерчыка. Працэсія пройдзе ў Кракаве 8 мая 2011 г.

Працэсію ўзначаліць кардынал Камілло Руіні, былы Папскі вікарый Рыма, які распачынаў працэс беатыфікацыі Яна Паўла ІІ на дыяцэзіяльным узроўні.

Беатыфікацыя Яна Паўла ІІ адбылася 1 мая 2011 г., а польскі законнік а. Станіслаў Казімерчык быў аб’яўлены святым 17 кастрычніка 2010 г.

 
© 2003-2024 Catholic.by