Турцыя. Знойдзены адзін з найбольш старажытных касцёлаў у свеце | Друк |
18.05.2011 16:58

У Турцыі археолагі адкрылі адзін з найбольш старажытных касцёлаў у свеце. На думку навукоўцаў, святыня была ўзведзена паміж 313 і 320 гг., пасля абвяшчэння ў 313 г. Міланскага эдыкта, што спыніў пераслед хрысціян у Рымскай імперыі.

На думку археолагаў, святыня, знаходзячыся пад зямлёй, здолела захаваць першасны стан, што можа дапоўніць гісторыю хрысціянства і сакральнай архітэктуры.

Плануецца, што ўжо ў наступным годзе святыня будзе адкрыта для наведвальнікаў.

 
© 2003-2024 Catholic.by