Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
З аэрапорта «Дамадзедава» будуць курсіраваць асвячоныя самалёты
17.10.2011 14:57

Біскуп Архангельскі і Халмагорскі Данііл асвяціў два новыя паветраныя судны «Рilatus PC-12», якія будуць курсіраваць паміж Масквой і Салавецкім архіпелагам.

Асвячэнне самалётаў было здзейснена ў межах урачыстай цырымоніі адкрыцця прамых авіязносін Масква-Салаўкі. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Интерфакс».

Палёты будуць здзяйсняцца з аэрапорта «Дамадзедава» па другіх і чацвёртых суботах месяца.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.