Матэрыялы Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў падрыхтуе Касцёл у Польшчы | Друк |
17.11.2011 15:46

Тэксты да 45-га Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў упершыню падрыхтуюць хрысціяне Польшчы. Тэмай тыдня 2012 года стануць словы з Першага Паслання да Карынцянаў — «Змененыя перамогай Езуса Хрыста».

Ксёндз Славамір Паўлоўскі, сакратар Рады па справах экуменізму Канферэнцыі Біскупаў у Польшчы, адзначыў, што разважанні будуць прысвечаны «церпячаму Хрысту, Збаўцу які збліжае і служыць, які ўзвышае».

Тэкст разважанняў на Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў павінны будуць зацвердзіць Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству і Камісія «Вера і лад» Сусветнай Рады Цэркваў.

 
© 2003-2024 Catholic.by