Каталіцкі Касцёл і Усходняя Праваслаўная Царква Вялікабрытаніі імкнуцца да адзінства | Друк |
31.01.2012 12:05

Каталіцкі Касцёл і Усходняя Праваслаўная Царква Вялікабрытаніі зрабілі «беспрэцэдэнтны» крок до збліжэння праз выданне кнігі «Агульныя заявы». У кнізе пералічаны тыя пытанні, у якіх дасягнута багаслоўская згода паміж канфесіямі.

Мэтаю «Агульных заяваў», як паведамляе ўкраінскі партал Credo, з’яўляецца пашырэнне экуменічнага супрацоўніцтва і інфармаванне людзей аб падабенствах паміж канфесіямі.

«Гэта вельмі добра, што з нашых кафедраў мы прапаведуем любоў, але калі нашы Цэрквы не працуюць разам, то ў вачах вернікаў гэта выглядае дастаткова крывадушна», — падкрэслівае біскуп Ангелас. Пры гэтым іерарх Копцкай Царквы ў Вялікабрытаніі ўказвае на тое, што рысы спаборніцтва ў міжканфесійных адносінах з’яўляюцца перашкодай у абвяшчэнні любові і прабачэння.

 
© 2003-2024 Catholic.by