У Францыі невядомы застрэліў некалькі настаўнікаў і вучняў яўрэйскай школы | Друк |
20.03.2012 16:02

19 сакавіка 2012 г. каля адной з яўрэйскіх школ Тулузы (Францыя) невядомы мужчына адкрыў агонь па дзецях і дарослых. Ахвярамі сталі настаўнікі і трое вучняў. Свае спачуванні выказала Апостальская Сталіца.

У паведамленні кіраўніка прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі гэты выпадак называецца «жудасным і ганебным дзеяннем», якое выклікала «глыбокае абурэнне, збянтэжанасць і самае рашучае асуджэнне з прычыны ўзросту і нявіннасці маленькіх ахвяраў, а таксама самога месца злачынства — мірнай яўрэйскай навучальнай установы».

Святар выказаў шчырую салідарнасць з сем’ямі ахвяраў і яўрэйскімі супольнасцямі.

 
© 2003-2024 Catholic.by