У пошуку прыгажосці. У Маскве прайшла праваслаўна-каталіцкая канферэнцыя | Друк |
19.04.2012 15:18

Тэалагічныя пытанні, звязаныя з паняццем прыгажосці, знаходзіліся ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі «Лёсы прыгожага: прыгажосць з пазіцыі гуманітарных навук». Форум праходзіў з 17 па 19 красавіка ў Маскве.

Арганізатарамі форуму з’яўляюцца Праваслаўны Свята-Ціханаўскі гуманітарны ўніверсітэт (Масква) і Каталіцкі ўніверсітэт Святога Сэрца (Мілан).

У пасланні да ўдзельнікаў канферэнцыі ардынарый дыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Паоло Пеццы адзначыў, што адна з мэтаў канферэнцыі — «прапаноўваць бачанне прыгажосці там, дзе Бог захоча сябе паказаць». Гэта прыгажосць ахвярнага подзвігу, моцнай сям’і, прыгажосць даверу Богу, пераходу з часу ў вечнасць.

«У кожным аспекце жыцця, за выключэннем граху, можам знайсці прыгажосць Боскага вобразу», — адзначыў арцыбіскуп.

 
© 2003-2024 Catholic.by