Балгарская Царква рыхтуецца да кананізацыі ста навамучанікаў | Друк |
13.09.2012 14:41

У Балгарскай Праваслаўнай Царкве рыхтуюцца да кананізацыі амаль 100 чалавек, пацярпелых за веру падчас атэістычнага рэжыму ў другой палове ХХ ст. Мяркуецца кананізаваць і групу невядомых мучанікаў, каб такім чынам захаваць памяць пра шматлікіх і невядомых людзей, якія зніклі бясследна ў гэты гістарычны перыяд.

У канцы верасня, як паведамляе агенцтва «Благовест-инфо», на пасяджэнні Сіноду Балгарскай Праваслаўнай Царквы будуць разгледжаны спісы з імёнамі, прадстаўленыя епархіямі, і будзе вызначаны час кананізацыі.

Магчыма, кананізацыя адбудзецца ўжо ў канцы гэтага года, але некаторыя архіерэі прапануюць здзейсніць яе ў 2013 г., что дазволіць пашырыць і ўдакладніць спісы навамучанікаў.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by