Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Нікалс: свет бізнесу патрабуе маральных прынцыпаў
20.09.2012 12:49

Банкіры і бізнесмены па-рознаму паводзяць сябе дома і на працы. У справах бізнесу іх часам не абавязваюць ніякія нормы, — адзначыў прымас Англіі і Уэльса арцыбіскуп Вінсэнт Нікалс. Як дадаў іерарх, самі ж бізнесмены ўсведамляюць, што такое раздваенне не прыносіць карысці ні ім, ні фірме.

Як паведамляе КАТОЛИЦЬКИЙ ОГЛЯДАЧ, падчас сустрэчы бізнес-эліты лонданскага «City» і кіраўнічых кадраў «FTSE 100» арцыбіскуп Нікалс падкрэсліў, што не існуе гатовых рэцэптаў для пераадолення такога крызісу. Аднак, па словах іерарха, не выклікае сумнення тое, што бізнесмены павінны вярнуцца да асноўных маральных нормаў у сваёй працы. «Будзьце такімі, як алімпійцы, якія звычайна хочуць выйграць, аднак пры гэтым захоўваюць мараль», — параіў арцыбіскуп.

Каментуючы для Ватыканскага радыё сваю сустрэчу з брытанскімі фінансістамі, іерарх адзначыў, што ў саміх бізнесменах ужо выспявае ўсведамленне небаходнасці рэформ, у тым ліку і этычнага характару.

«Абавязкам бізнесу з’яўляецца спрыянне сацыяльнай згуртаванасці. Зрэшты, яна з’яўляецца выгаднай для бізнесу, бо калі грамадства не мае таго, што яго аб’ядноўвае, прадпрымальніцтва не можа квітнець. Добры бізнесмен таксама ўсведамляе, што людзі працуюць найлепш тады, калі ганарацца сваёй працай. Так фарміруецца супольнасць. І на сустрэчы мы прыйшлі да высновы, што добры бізнес мае на мэце доўгатэрміновую карысць, а гэта штосьці зусім іншае, чым проста выгада», — сказаў арцыбіскуп Нікалс.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме