Ад ізаляцыі да інтэграцыі: партнёры «Renovabis» абмяркуюць праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі | Друк |
08.10.2012 11:52
Праблемам людзей з абмежаванымі магчымасцямі будзе прысвечана бліжэйшая сустрэча партнёраў дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс», якая пройдзе 7-8 снежня ў Фрайзінгу.
 
«Людзі з абмежаванымі магчымасцямі ў камуністычных сістэмах нашых краін-партнёраў ажно да пераменаў 1989 года знаходзіліся нібыта наводшыбе. У наступныя два дзесяцігоддзі пад уплывам іпульсаў з Захаду сітуацыя толькі-толькі пачала змяняцца», — гаворыцца ў анонсе падзеі на афіцыйным сайце «Рэнавабіс».
 
«Што датычыць тэмы людзей з абмежаванымі магчымасцямі, то ва Усходняй Еўропе гэта тэма і сёння з’яўляецца табу. Як жывуць людзі з абмежаванымі магчымасцямі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе? Што неабходна змяніць, каб яны маглі ўдзельнічаць у грамадскім жыцці», — адказы на гэтыя і іншыя пытанні будуць абмеркаваны на сустрэчы партнёраў «Рэнавабіс».
 
(JLS) 
 
© 2003-2024 Catholic.by