Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ірландыі ўзрасла колькасць католікаў
23.10.2012 12:19

Колькасць католікаў у Ірландыі ўзрасла да лічбы 3 мільёны 860 тысяч, як сведчыць апытанне, праведзенае Галоўным статыстычным аддзелам краіны. Працэнт каталіцкіх вернікаў у ірландскім грамадстве сёння складае 84% ад агульнай колькасці жыхароў.

Эксперты адзначаюць, што католікаў у Ірландыі шмат найперш дзякуючы адкрытасці мясцовага рынку працы на эмігрантаў з іншых краін Еўрасаюза. Напрыклад, з 2004 г. у краіну прыбылі тысячы палякаў.

Наступную групу па колькасці ў Ірландыі складаюць тыя, хто не вызнае ніякай рэлігіі (227 тысяч). З 1991 г. колькасць атэістаў у краіне павялічылася ў чатыры разы.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.