Біскуп Рычард Уільямсан выключаны са Святарскага брацтва св. Пія Х | Друк |
25.10.2012 16:14

Біскуп Рычард Уільямсан выключаны са Святарскага брацтва св. Пія Х. Як адзначаецца ў афіцыйнай заяве брацтва, такое рашэнне было неабходна «з увагі да агульнага дабра брацтва і эфектыўнасці яго кіравання».

Англійскі святар Рычард Уільямсан быў адным з чатырох біскупаў, якія атрымалі сакру ў 1988 г. без згоды Апостальскай Сталіцы з рук арцыбіскупа Марселя Лефеўра.


Яшчэ ў ліпені біскуп Уільямсан быў на пэўны час выключаны з генеральнай рады лефеўрыстаў. Як паведамляе KAI, з пачатку перамоваў паміж брацтвам і Апостальскай Сталіцай іерарх крытыкаваў гэтыя перамовы і быў галоўным праціўнікам збліжэння з Ватыканам.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by