Біскупы ЗША заахвоцяць вернікаў успрымаць Вялікі пост як магчымасць вярнуцца да рэгулярнай споведзі | Друк |
05.11.2012 15:59

Падчас штогадовай восеньскай асамблеі епіскапату ЗША, якая пройдзе 12–15 лістапада ў Балтымары, амерыканскія іерархі аддадуць галасы за дакумент, які будзе заахвочваць вернікаў успрымаць перыяд Вялікага посту як магчымасць вярнуцца да рэгулярнай споведзі.

Натхненнем да стварэння дакумента сталі для амерыканскіх біскупаў словы Святога Айца Бэнэдыкта XVI: «Новая евангелізацыя пачынаецца таксама з канфесіянала».

Як паведамляе «Каталіцкі аглядальнік», дакумент з’яўляецца заклікам «да ўсіх католікаў — біскупаў, святароў і вернікаў — удзельнічаць у сакрамэнтах».

Епіскапат ЗША плануе таксама выдаць розныя публікацыі, каб дапамагчы распаўсюдзіць гэты заклік па парафіях.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by