Біскупы ЗША абмяркоўваюць значэнне споведзі, якасць гаміліі і праблемы сям’і | Друк |
14.11.2012 11:28

Значэнне сакрамэнту пакаяння, якасць гаміліі, эканамічны крызіс, абарона сужэнства і свабоды веравызнання — галоўныя тэмы, якія абмяркоўваюць біскупы ЗША падчас свайго восеньскага пасяджэння. Яно праходзіць у Балцімары 12–15 лістапада.

Падчас сесіі іерархі азнаёміліся з новым дакументам, які заклікае католікаў часта прыступаць да сакрамэнту споведзі. Як адзначыў у ходзе пасяджэння старшыня амерыканскага епіскапату кардынал Цімаці Долан, «біскупы не будуць здольнымі заахвочваць вернікаў да рэлігійных практык, калі самі найперш не распазнаюць уласных грахоў і не зведаюць ласку пакаяння».

Яшчэ адзін дакумент, над якім працуюць біскупы ЗША, датычыць узроўню гамілій, якія прамаўляюцца падчас нядзельных святых Імшаў. «Нашы вернікі прагнуць лепшага навучання, якое дапаможа ім нанава адкрыць веру», — да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі пасяджэння.

Біскупы ўзнялі таксама праблему адыходу ў краіне ад разумення сужэнства як саюзу аднаго мужчыны з адной жанчынай.

(AG)

 
© 2003-2020 Catholic.by