Нунцый у Вялікабрытаніі заклікае супрацьстаяць спробам легалізацыі эўтаназіі і аднаполых шлюбаў | Друк |
19.11.2012 13:43

Апостальскі Нунцый у Вялікабрытаніі арцыбіскуп Антоніо Меніні заклікаў іерархаў Англіі і Уэльса супрацьстаяць спробам легалізацыі эўтаназіі. «Мы ўсведамляем, што адчуваем доўг любові, каб падкрэсліць яшчэ раз права і годнасць кожнага чалавека з моманту зачацця да моманту натуральнай смерці», — адзначыў прадстаўнік Святога Айца.

Як паведамляе Седмица. ru, законапраект лорда Фэлкана, які знаходзіцца яшчэ ў першым чытанні, быў прадстаўлены ў Палаце лордаў у ліпені бягучага года і з’яўляцца шостай спробай легалізаваць дапамогу ў здзяйсненні самазабойства.

Па прыкладзе Касцёла ў Францыі арцыбіскуп Меніні таксама заахвоціў брытанскіх біскупаў да супрацьстаяння спробам ураду змяніць фармулёўку вызначэнне шлюбу. «Мы пастаўлены ў аналагічную сітуацыю, што і Касцёл у Францыі, дзе кардынал Андрэ Вэн-Труа і французскія біскупы апублікавалі заклік да вернікаў з просьбай зрабіць усё, што ў іх сілах, каб супрацьстаяць так званым „аднаполым шлюбам“», — падкрэсліў Апостальскі Нунцый.

Як дадаў арцыбіскуп, «адной з нашых першачарговых задач з’яўляецца вучыць хрысціянскае насельніцтва па-новаму меркаваць пра справы гэтага свету, нават тады, калі нашы доказы не могуць быць поўнасцю прынятымі або поўнасцю паспяховымі».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by