Да месца пахавання кардынала Марціні перададзена зямля з Іерусаліма | Друк |
22.11.2012 12:15

Галоўны рабін Мілана на пенсіі Джузэпэ Ларас і старшыня Рабінскай рады Італіі Эліа Рыкецці перадалі міланскай катэдры зямлю з Іерусаліма, каб яна была змешчана ў месцы пахавання кардынала Карла Марціні.

Прадстаўнікі іўдзейскай супольнасці адзначылі, што пасля пераходу на пенсію ў 2002 г. кардынал Марціні выехаў у Іерусалім і жадаў быць там пахаваным. Аднак праз 5 гадоў у сувязі з пагаршэннем стану здароўя іерарх вярнуўся ў Мілан, дзе памёр 31 жніўня бягучага года.

(AG)


 
© 2003-2024 Catholic.by