Краіны свету супраць смяротнага пакарання | Друк |
26.11.2012 14:56

30 лістапада ў рымскім Калізеі будуць запалены знічы ў знак пратэсту супраць смяротнага пакарання, якое да сённяшняга дня ўжываецца ў многіх краінах свету. Акцыя пройдзе ў рамках ініцыятывы «Гарады за жыццё. Гарады супраць смяротнага пакарання».

Як падкрэсліваюць арганізатары, мерапрыемства ахопіць 1500 гарадоў у 90 краінах свету, у тым ліку ў 69 сталіцах.

Ватыканскае радыё адзначае, што Міжнародны дзень «Гарады за жыццё. Гарады супраць смяротнага пакарання» праводзіцца кожны год 30 лістапада. Прымеркаваны ён да гадавіны адмены гэтага віду пакарання першай еўрапейскай дзяржавай. Ёй у 1786 г. стала італьянскае княства Таскана.

Што датычыць Беларусі, то на сённяшні дзень яна з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе і СНД, дзе практыкуецца смяротнае пакаранне. 

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by