Выстава ў Рыме прадстаўляе пераслед Касцёла ў камуністычнай Чэхаславакіі | Друк |
26.11.2012 15:10

У Папскім універсітэце святога Крыжа ў Рыме 26 лістапада адкрылася выстава, прысвечаная пераследу Касцёла ў камуністычнай Чэхаславакіі. Экспазіцыю «Дыктатура супраць надзеі» адкрыў прымас Чэхіі арцыбіскуп Пражскі Дамінік Дука.

Як інфармуе Седмица.ru, выстава ахоплівае перыяд з 1948 па 1989 гг. Яна праходзіць у межах Года веры і 1150-гадовага юбілею стварэння славянскай пісьменнасці.

У 1948 г. камуністычная партыя заняла вядучую пазіцыю ў палітычнай сістэме Чэхаславакіі. З той пары пачаўся жорсткі кантроль над каталіцкім духавенствам з боку ўлады. Вернікі падвяргаліся дыскрымінацыі ў розных сферах грамадскага жыцця.

У адказ на пераслед Касцёл стварыў у краіне падпольныя навучальныя ўстановы, пачаў нелегальна друкаваць перыядычныя выданні.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by