Місіянеры Іспаніі ўшаноўваюць свайго апекуна | Друк |
03.12.2012 11:24

Урачыстасці ў гонар св. Францішка Ксавэрыя, апекуна місіянераў, праходзяць на радзіме святога — у Хав’еры (Іспанія). Ва ўсім свеце налічваецца каля 14 тысяч місіянераў з Іспаніі.

У межах урачыстасцяў, якія пачаліся 30 лістапада, постаць знакамітага місіянера, які працаваў на Далёкім Усходзе, дапамагаюць наблізіць канферэнцыі, фільмы і малітоўныя чуванні. У нядзелю ў базыліцы Сан-Хав’ера арцыбіскуп Памплоны Франсіска Перэс узначаліў святую Імшу, падчас якой 14 святароў з розных дыяцэзій краіны атрымалі місійныя крыжы. Гэтыя святары распачнуць сваё апостальскае служэнне ў найбліжэйшыя тыдні.

Свята св. Францішка Ксавэрыя карыстаецца вялікай папулярнасцю ў Іспаніі. Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, у Мадрыдзе 1 снежня ў межах урачыстасцяў адбылася і сустрэча моладзі, якая таксама ўдзельнічае ў місіях падчас канікул.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by