Эпідэмія СНІДу ў краінах былога СССР не зніжаецца | Друк |
06.12.2012 13:00

У дакладзе ААН, апублікаваным напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам 1 снежня, паведамляецца, што эпідэмія пачала стабілізавацца або нават памяншацца амаль ва ўсіх частках свету. Аднак адмоўная сітуацыя назіраецца ў краінах былога СССР.

ААН адзначае, што ва ўсім свеце са СНІДам жывуць каля 34 мільёнаў чалавек. Зараз з’явілася рэальная магчымасць спыніць распаўсюджванне хваробы — дасягнуць сітуацыі, калі спыняцца новыя ВІЧ-інфекцыі.

Адзіным змрочным выключэннем застаюцца некаторыя краіны былога СССР, асабліва Расія і Украіна, на якія прыходзіцца 90 працэнтаў усіх выпадкаў. Тут распаўсюджванню эпідэміі спрыяюць ужыванне наркотыкаў і міграцыя. Мяркуецца, што сёння на ўсёй тэрыторыі рэгіёна носьбітамі ВІЧ з’яўляюцца каля 1,4 мільёна чалавек.

Рост колькасці захворванняў назіраецца і ў іншых краінах рэгіёна. Як адзначаюць прадстаўнікі ААН, словы якіх прыводзіць Katolik.ru, СНІД распаўсюджваецца не толькі сярод ужывальнікаў наркотыкаў праз ін’екцыі, але і сярод астатняй часткі насельніцтва — праз сексуальныя сувязі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by